04.03.2021 Тэматычная экскурсія па школьным краязнаўчым музеі “Матулін куток”
Тэматычная экскурсія па школьным краязнаўчым музеі “Матулін куток”
Вольга Савіцкая і Анастасія Купрыян, вучаніцы VII “В” класа, 04.03.2021 правялі даволі цікавую тэматычную экскурсію па школьным краязнаўчым музеі “Матулін куток”для вучняў V - VII класаў.
“Калі я пераступіла парог музея і зірнула ўправа, у мяне было такое адчуванне, што трапіла ў хату да сваёй бабулі, - падзялілася ўражаннямі мая сяброўка Дар’я і дадала: - І абраз на покуці вісіць, пакрыты такім жа прыгожым саматканым ручніком…”.
Вольга і Анастасія паведамілі хлопчыкам і дзяўчынкам цікавы і змястоўны аповед пра ручнік, які суправаджаў чалавека на працягу ўсяго жыцця. Штодзённа, змываючы сон, чалавек «ласкаў» твар ручнiком-уцiральнікам. Збiраўся чалавек у дарогу цi ў госцi, абавязкова браў з сабою ручнiк, з iм жа перад хатаю сустракаў дарагiх гасцей. На тонкi мяккi ручнiк бабка-павiтуха прымала навароджанае дзiця. З ручнiком iшлi сватацца. Самую дарагую сямейную святыню – iкону, дазвалялася выносiць з дому, толькi прыкрыўшы ручнiком. Звязана гэта з тым, што ручнiк - традыцыйны элемент беларускай культуры, сiмвал жыццёвага шляху беларусаў, які адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчыя памкненні і мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва.
Экскурсаводы засяродзілі ўвагу, штo тoлькi ў нaшaй кpaiнe icнye тaкaя бaгaтaя тpaдыцыя выкapыcтaння pyчнiкoў – aд пpocтыx yцipaльнiкaў дa вяceльныx, пaxaвaльныx i pyчнiкoў нa aбpaзax, а ўзоры на ручніках – гэта сімвалы жыцця, згоды, гасціннасці, мацярынскай любові, пладароддзя, кахання.
Асобнай экспазіцыяй прадстаўлены ў нашым школьным музеі традыцыйны беларускі жаночы касцюм канца 19 - пачатку 20 стагоддзя, які складацца з кашулі, андарака, пояса і гарсета. А вось пацеркі былі абавязковым элементам святочнага касцюма жанчыны.
Цяжка паверыць у тое, што некалі ў беларусаў штодзённым абуткам служылі лапці, якія плялі з ліпы, лазы, пяньковых ці льняных вяровачак (аборкі). Іх насілі разам з ільнянымі анучкамі, якімі абгортвалі нагу амаль да калена і замацоўвалі аборкамі ці рамянямі.
Гэтая тэматычная экскурсія міжволі перамясціла нас у мінулае, дапамагла зразумець, што гісторыя жыве, захоўваецца ў старых рэчах, прыладах працы, творчасці, у народнай памяці.
Мініна Кацярына, вучаніца VII “В” класа