Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Тэматычная экскурсія па школьным краязнаўчым музеі "Матулін куток".

Дата: 4 марта 2021 в 20:57
127 просмотров

Вольга Савіцкая і Анастасія Купрыян паведамілі хлопчыкам і дзяўчынкам цікавы і змястоўны аповед пра ручнік, які суправаджаў чалавека на працягу ўсяго жыцця. Штодзённа, змываючы сон, чалавек «ласкаў» твар ручнiком-уцiральнікам. Збiраўся чалавек у дарогу цi ў госцi, абавязкова браў з сабою ручнiк, з iм жа перад хатаю сустракаў дарагiх гасцей. На тонкi мяккi ручнiк бабка-павiтуха прымала навароджанае дзiця. З ручнiком iшлi сватацца. Самую дарагую сямейную святыню – iкону, дазвалялася выносiць з дому толькi прыкрыўшы ручнiком. Звязана гэта з тым, што ручнiк - традыцыйны элемент беларускай культуры, сiмвал жыццёвага шляху беларусаў, які адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчыя памкненні і мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.