Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Квэст "Вандроўка па роднай Беларусі"

Дата: 24 февраля 2022 в 13:22, Обновлено 18 марта 2022 в 08:38
160 просмотров

24 лютага вучні VI -ых класаў прынялі ўдзел у квэсце “Вандроўка па роднай Беларусі”, прысвечаны Тыдню беларускай мовы і літаратуры. Ад кожнага класа была вызначана каманда з шасці чалавек: “Валошкі” ( 6 “А” клас), “Знічкі” (6 “Б” клас), “Буслікі” (6 “В” клас).

У час  падарожжа па нашай роднай Беларусі каманды змаглі праверыць свае веды і пазнаць шмат новага і цікавага пра Беларусь. А для гэтага неабходна было пераадолець 9 станцый, якія былі ўказаны ў маршрутных лістах: “Гарады Беларусі”, “Экалагічная”, “Чым і кім славіцца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Што ведаеш пра Беларусь”, "Мая Шчучыншчына",  “Казачная”,  “Фразеалагізмы ў малюнках”, “Спяваем разам”.

Асаблівую цікавасць выклікалі станцыі “Гарады Беларусі”, “Фразеалагізмы ў малюнках”, “Спяваем разам”. На станцыі “Гарады Беларусі” неабходна было назваць горад па яго апісанні. Напрыклад: горад, які носіць жаночае імя. (Ліда). На станцыі  “Фразеалагізмы ў малюнках” неабходна было да малюнка падабраць фразеалагізм. 

Шмат станоўчых эмоцый падарыла падарожжа удзельнікам! Перамогу атрымала каманда “Валошкі”. Усе каманды былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі.

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.