Творчая сустрэча
У завяршэнні тыдня роднай мовы адбылася творчая сустрэча з народным ансамблем беларускай песні "Медуніцы".
У завяршэнні тыдня роднай мовы адбылася творчая сустрэча з народным ансамблем беларускай песні "Медуніцы". Аўдыторыя - вучні, настаўнікі - з задавальненнем слухала музычныя творы. "Чаго вада каламутна", "А ў лесе, а ў полі" і іншыя песні заклікалі слухачоў паважаць і любіць сваю Радзіму. Усе творы народны ансамбль "Медуніцы" выконваў на роднай мове. У заключнай частцы мерапрыемства прагучала песня "Малая радзіма" з аднайменнага зборніка Генадзя Аляксеевіча Панова. Творчая сустрэча прайшла плённа і натхнёна.